Статья:

ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСКІХ ПРАДСТАЎНІКОЎ У СОЙМЕ І СЕНАЦЕ ДРУГОЙ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (1921–1939 гг.)

Журнал: Научный журнал «Студенческий форум» выпуск №31(340)

Рубрика: Юриспруденция

Выходные данные
Дзяркач К.А., Штыхецкая В.Ю. ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСКІХ ПРАДСТАЎНІКОЎ У СОЙМЕ І СЕНАЦЕ ДРУГОЙ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (1921–1939 гг.) // Студенческий форум: электрон. научн. журн. 2025. № 31(340). URL: https://nauchforum.ru/journal/stud/340/177728 (дата обращения: 23.10.2025).
Журнал опубликован
Мне нравится
на печатьскачать .pdfподелиться

ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСКІХ ПРАДСТАЎНІКОЎ У СОЙМЕ І СЕНАЦЕ ДРУГОЙ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (1921–1939 гг.)

Дзяркач Кацярына Аляксандраўна
студэнт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Штыхецкая Вікторыя Юр’еўна
студэнт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск
Лянцэвіч Вольга Міхайлаўна
научный руководитель, канд. гіст. навук, дацэнт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск

 

Уступ. Пасля падзелу Беларусі ў выніку Рыжскай мірнай дамовы 1921 г. палова беларускіх зямель з насельніцтвам 4,6 млн. чал. апынулася ў складзе ІІ Рэчы Паспалітай [7, c. 45]. У выніку палітычных змен беларускія прадстаўнікі распачалі ўдзел у працы парламента, імкнучыся адстаяць нацыянальныя, культурныя і сацыяльна-эканамічныя інтарэсы свайго народа [4, с. 3]. Дзейнасць беларускіх парламентарыяў у Сойме і Сенаце Другой Рэчы Паспалітай, каторая ўяўляла сабой легальную форму абароны правоў беларускага неасельніцтва, была шматграннай: ад спробаў легалізацыі беларускай мовы ў дзяржаўных установах да барацьбы за правы сялянства і рабочых [5, с. 120]. У той жа час яны сутыкаліся з палітычнымі абмежаваннямі, рэпрэсіўнай палітыкай польскіх улад і складанымі ўмовамі існавання беларускай супольнасці [2, с. 325]. Дадзеная праца аналізуе ролю і значэнне беларускіх прадстаўнікоў у парламенцкай сістэме ІІ Рэчы Паспалітай, даследуе іх ініцыятывы, дасягненні і цяжкасці, а таксама аглядае палітычны кантэкст, у якім адбывалася іх дзейнасць. Асноўная ўвага будзе нададзена таму, як беларускія дэпутаты ўплывалі на развіццё нацыянальнага руху і якія вынікі іх дзейнасці адчуваліся ў заходнебеларускім грамадстве.

Асноўная частка. Перш, чым казаць пра дзейнасць беларусаў у Сойме і Сенате II Рэчы Паспалітай, трэба вызначыць функцыі і структуру кожнага з гэтых органаў. Згодна з Канстытуцыяй Польшчы 1921 г. [3], права заканадаўчай ініцыятывы належала Парламенту, які складаўся з двух палат. Сойм – ніжняя палата – быў галоўным заканадаўчым органам дзяржавы, забяспечваючы прыняцце законаў і фарміраванне дзяржаўнай палітыкі. Згодна з арт. 11 Канстытуцыі 1921 г., выбары ў Сойм адбываліся кожныя пяць гадоў і праводзіліся на аснове агульнага, тайнага, прамога, роўнага і прапарцыянальнага галасавання. Грамадзяне Польшчы, якім было не менш за 21 год, мелі права ўдзельнічаць у выбарах (арт. 12), а кандыдаты павінны былі дасягнуць 25-гадовага ўзросту (арт. 13). Сойм меў заканадаўчую ініцыятыву сумесна з урадам (арт. 10), аднак законапраекты, звязаныя з фінансамі, мусілі ўказваць механізмы пакрыцця выдаткаў. Дэпутаты Сойма прадстаўлялі ўсю краіну, а не канкрэтных выбаршчыкаў (арт. 20), і мелі палітычную недатыкальнасць (арт. 21), што гарантавала іх абарону ад судовага пераследу за дзейнасць у парламенце. Унутраная структура Сойма ўключала маршалка, яго намеснікаў, сакратароў і парламенцкія камісіі (арт. 28). Паседжанні былі адкрытыя (арт. 30), але маглі быць закрытымі па запыце маршалка, урада або групы з 30-ці дэпутатаў. Прынамсі, 1/3 дэпутатаў павінна была прысутнічаць для прыняцця рашэнняў (арт. 32). Роспуск Сойма мог адбывацца двума шляхамі: 2/3 галасоў дэпутатаў пры ўмове ўдзелу паловы іх агульнай колькасці, або па рашэнні прэзідэнта з падтрымкай 3/5 членаў Сената (арт. 26). Папраўкі 1926 г. пашырылі паўнамоцтвы прэзідэнта, надаўшы яму адзінаразовае права роспуску па прапанове Савета Міністраў.

Сенат ІІ Рэчы Паспалітай – верхняя палата Парламента – разглядаў прынятыя Соймам законапраекты. Згодна з арт. 36, Сенат фарміраваўся ў кожным ваяводстве праз агульныя, тайныя, прамыя, роўныя і прапарцыянальныя выбары. Узроставыя абмежаванні для выбаршчыкаў складалі 30 гадоў, а для кандыдатаў – 40 гадоў. Ніхто не мог адначасова быць членам Сойма і Сената. Роля Сената заключалася ў разглядзе і змяненні законапраектаў, прынятых Соймам (арт. 35). Калі Сенат не падаваў заўваг на працягу 30 дзён, закон апублікоўваўся. Калі Сенат прапаноўваў праўкі, Сойм мог іх адхіліць 11/20 галасоў, і закон уступаў у сілу ў першапачатковай версіі. Асноўныя нормы, што дзейнічалі для дэпутатаў Сойма (напрыклад, палітычная недатыкальнасць і прававая адказнасць), прымяняліся таксама да сенатараў (арт. 37). Гэта забяспечвала аднолькавыя правілы для прадстаўнікоў абедзвюх палат парламента.

Канстытуцыя Польшчы 1921 г. фармальна гарантавала роўныя правы ўсім грамадзянам, уключаючы права ўдзелу ў выбарах, аднак на практыцы беларусы сутыкаліся з сур’ёзнымі абмежаваннямі. Выбарчая сістэма мела мажарытарны характар, што ўскладняла доступ нацыянальных меншасцей да парламента. Дыскрымінацыя праяўлялася ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў, ціску на беларускіх актывістаў, а таксама ў стварэнні перашкод для рэгістрацыі беларускіх партый. Беларусы фактычна не ўдзельнічалі ў парламенцкіх камісіях, што абмяжоўвала магчымасць іх ўплыву на заканатворчы працэс [4, с. 4].

У першую кадэнцыю парламента (1922–1927 гг.) беларусы займалі нязначную колькасць месцаў, бо большасць мандатаў атрымлалі польскія партыі. Так, на выбарах 1922 г. у Сойм Польшчы з 444 дэпутатаў было абрана толькі 11 беларусаў; у склад членаў Сената – са 111 толькі 3. У наступныя гады іх прадстаўніцтва яшчэ больш скарацілася [2, с. 325]. Нягледзячы на абмежаванні, беларускія прадстаўнікі ў парламенце імкнуліся прыцягнуць увагу да парушэння правоў беларускага насельніцтва [6, с. 160]. Яны вылучалі патрабаванні адкрыцця беларускіх школ, абароны правоў сялян ад польскай каланізацыі і стварэння нацыянальна-культурнай аўтаноміі. Аднак польская большасць блакавала іх ініцыятывы, а пасля перавароту Пілсудскага ў 1926 г. палітычны ўплыў беларусаў значна скараціўся.

Беларусы арганізоўвалі палітычныя партыі, якія імкнуліся абараняць нацыянальныя інтарэсы [2, с. 325] . Найбольш вядомай быў Беларускі пасольскі клуб [6, c. 200], прадстаўнікі якога ў 1922 г. трапілі ў Сойм, выступаючы за аўтаномію Заходняй Беларусі, развіццё адукацыі на роднай мове і зямельную рэформу. Аднак іх ініцыятывы блакаваліся польскімі дэпутатамі, а ў 1928 г. беларусы атрымалі толькі чатыры месцы ў Сойме, што значна аслабіла іх палітычную пазіцыю [4, с. 5].

Беларускія дэпутаты часта дзейнічалі асобна ад фракцый, што абмяжоўвала іх палітычныя магчымасці [2, с. 326]. Некаторыя спрабавалі дамаўляцца з польскімі ўладамі, каб захаваць сваю дзейнасць, іншыя адстойвалі неабходнасць нацыянальнай аўтаноміі, нават калі гэта ўскладняла іх становішча [4, с. 5]. У 1930-х гг. беларускі рух сутыкнуўся з масавымі рэпрэсіямі: быў распушчаны Беларускі пасольскі клуб, беларускія дэпутаты падвяргаліся арыштам па сфабрыкаваных справах, а дзейнасць беларускіх партый і грамадскіх арганізацый была забаронена [6, с. 203]. Польскія ўлады лічылі беларускі рух “сепаратысцкім” і сістэматычна прыгняталі яго, не прызнаючы нацыянальных правоў беларускага насельніцтва. Яўген Мірановіч адзначае, што польскія ўлады не жадалі прызнаваць нацыянальную аўтаномію беларусаў і часта абмяжоўвалі іх дзейнасць у парламенце [5, с. 30]. У зборніку “Польшча – Беларусь (1921–1953)” зафіксаваны факты масавага закрыцця беларускіх школ і арыштаў актывістаў [6]. Польскія ўлады праводзілі палітыку асіміляцыі, што значна абмяжоўвала развіццё беларускай культуры і адукацыі. Нягледзячы на намаганні беларускіх дэпутатаў, большасць іх ініцыятыў не атрымала падтрымкі, а польская ўлада працягвала курс на асіміляцыю беларускага насельніцтва. Гэта прывяло да згортвання беларускай парламенцкай дзейнасці і паступовай ліквідацыі арганізаванага палітычнага руху беларусаў у ІІ Рэчы Паспалітай [6, с. 64]. Нягледзячы на абмежаванні, беларускія дэпутаты і сенатары ІІ Рэчы Паспалітай адыгралі важную ролю ў барацьбе за правы беларускай меншасці (беларусы складалі 13% насельніцтва Польшчы). Іх дзейнасць паказала, што нават ва ўмовах дыскрымінацыі было магчыма адстойваць нацыянальныя інтарэсы легальнымі метадамі.

Сярод вядомых беларусĸіх парламентарыяў вылучаецца Браніслаў Тарашĸевіч – выбітны беларусĸі палітыĸ, мовазнавец і грамадсĸі дзеяч, яĸі адыграў важную ролю ў парламенцĸай дзейнасці беларусаў у ІІ Рэчы Паспалітай. Ён быў членам Беларусĸай сялянсĸа-работніцĸай грамады (БСРГ), Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), а з 1922 па 1927 гг. узначальваў Беларусĸі пасольсĸі ĸлуб. Дэпутатам Сойма з’яўляўся з 1922 па 1927 гг. [1]. Тарашĸевіч аĸтыўна змагаўся за легалізацыю беларусĸай мовы, адĸрыццё беларусĸіх шĸол і абарону правоў сялян. Ён аб’ядноўваў беларусĸіх дэпутатаў у Сойме для адстойвання нацыянальных інтарэсаў. Аднаĸ яго дзейнасць сутыĸалася з сур’ёзнымі перашĸодамі з боĸу польсĸіх улад, яĸія праводзілі палітыĸу асіміляцыі. У 1927 г. Тарашкевіч быў арыштаваны і асуджаны на турэмнае зняволенне. У 1930-х гг. выйшаў з турмы і ўступіў у КПЗБ, працягваючы палітычную дзейнасць [1], падтрымліваючы барацьбу за правы беларусĸага насельніцтва і выступаючы супраць польсĸай ĸаланізацыі. Але у 1938 г. савецĸая ўлада расстраляла Браніслава ў Мінсĸу [1]. Увогуле грамадскі рух у Заходняй Беларусі характарызуеца спалученнем рэвалюцыйных і легальных сродкаў барацьбы. На выбарах 1928 г. толькі за дэпутатаў ад КПЗБ было аддадзена 26 % галасоў [2, с. 276]. Аднак у першай палове 1930-х гг. колькасць вступаў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі зніжаеща. Галоўнай прычынай таму стау эканамічны крызіс, які выклікаў значнае пагаршэнне узроўню жыцця працоуных. У рабочым руху паступова расце забастовачная барацьба з перавагай стачак эканамічнага характару. З 1931 г. актывізуюцца сялянскія выступы. Так, у жніўні 1933 г. адбываецца узброенае паустанне сялян Кобрынскага павета, а ў 1935 г. – найбуйнейшае і вельмі працяглае паустанне нарачанскіх рыбакоў, у якім удзельнічалі каля 5000 чалавек [2, с. 327]. Польская палітыка асіміляцыі не дазволіла рэалізаваць большасць парламенцкіх ініцыятываў беларускіх дэпутатаў, што прывяло да радыкалізацыі часткі беларускага руху. Удзел беларусаў у Сойме і Сенаце быў абмежаваны, але яны працягвалі змагацца за захаванне сваёй мовы, культуры, веры і нацыянальнай ідэнтычнасці. Хоць іх уплыў у парламентскіх органах быў нязначным, гэтая дзейнасць стала важнай часткай беларускага нацыянальнага руху. Польская дзяржава не прызнавала беларускую аўтаномію нават на нацыянальна-культурным узроўні, а ўлады праводзілі рэпрэсіўную палітыку адносна беларускіх актывістаў. Арышты, забароны партыйнай і грамадскай дзейнасці і абмежаванні на адукацыю сталі ключавымі перашкодамі на шляху беларускага парламенцкага руху [2, с. 325]. У выніку беларусы былі вымушаны шукаць новыя формы палітычнага супрацьстаяння і захавання нацыянальнай ідэнтычнасці. Гісторыя ўдзелу беларусаў у Сойме і Сенаце Другой Рэчы Паспалітай з’яўляецца важнай старонкай у фармаванні беларускага палітычнага мыслення. Аналіз гэтых падзей дапамагае лепш зразумець шлях развіцця беларускай нацыі і яе барацьбу за самавызначэнне. Нягледзячы на перашкоды, беларускія парламентарыі паказалі гатоўнасць абараняць свае інтарэсы, што стала асновай для далейшых нацыянальных і грамадскіх рухаў у Заходняй Беларусі.

 

Спіс выкарыстаных крыніц:
1. Браніслаў Тарашкевіч [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://be-tarask.m.wikipedia.org/wiki/ – Дата доступу: 15.09.2025
2. Доўнар Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: падручнік. – 2-е выд., выпраўл. і дап. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2021. – 432 с.
3. Конституция Польской Республики 17 марта 1921 года: с изм. и доп., принятыми по закону 2 августа 1926 г. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: https://worldconstitutions.ru/?p=742. – Дата доступа: 15.09.2025.
4. Ладысеў У.Ф. Беларускае пытанне ў другой Рэчы Паспалітай 1919–1939 гады // Беларус. гіст. часоп. – 2009. – № 9. – С. 3–6.
5. Мірановіч, Я. Беларусы у II Рэчы Паспалітай і Польская ўлада, 1921–1926 гг. – СПб.: Неўскі перасцяг, 2003. – 243 с.
6. Польша – Беларусь (1921–1953): сб. док. и материалов / сост.: А.Н. Вабищевич [и др.]. – 2-е изд. – Минск: Беларус. навука, 2012. – 423 с.
7. Сидорова В.А. Советско-польская война и Рижский мирный договор 1921 года в судьбе белорусского народа // Гуманитарные проблемы военного дела. – 2022. – № 4(33). – С. 41–46.