АСАБЛІВАСЦІ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ ЭКАЛАГІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ Ў БССР
Журнал: Научный журнал «Студенческий форум» выпуск №32(341)
Рубрика: История и археология

Научный журнал «Студенческий форум» выпуск №32(341)
АСАБЛІВАСЦІ ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ ЭКАЛАГІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ Ў БССР
Прававое рэгуляванне экалагічнай палітыкі Беларусі з’яўляецца значнай тэмай у сучасным грамадстве, якая патрабуе дбайнага вывучэння ў кантэксце гістарычнага развіцця. Ва ўмовах імклівага росту эканамічных працэсаў і індустрыялізацыі экалагічныя праблемы становяцца ўсё больш прыкметнымі. Акрамя таго, увага да пытанняў аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця з’яўляецца глабальным трэндам, таму вывучэнне экалагічнай палітыкі савецкага перыяду развіцця нашай краіны можа ўнесці свой уклад у больш шырокія даследаванні ў гэтай вобласці. Сацыяльна-эканамічнае становішча БССР у перыяд з 1919 па 1991 гг. прайшло праз мноства этапаў – ад разбурэння і аднаўлення да індустрыялізацыі і мадэрнізацыі. Індустрыялізацыя ў БССР, асабліва ў 1930-я гг., прывяла да хуткага росту прамысловасці, што аказала негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе. Перш за ўсё павялічыўся выкід прамысловых адходаў і забруджвальных рэчываў, што негатыўна паўплывала на стан навакольнага асяроддзя. Інтэнсіўнае выкарыстанне хімічных угнаенняў і пестыцыдаў у сельскай гаспадарцы прывяло да пагаршэння стану глебы. Таксама велізарны ўрон быў нанесены лясам і ў цэлым экасістэме праз вырубку лясоў для патрэбаў прамысловасці і сельскай гаспадаркі [1, с. 66]. Прамысловыя прадпрыемствы і аўтамабільны транспарт выкідалі сотні тысяч тон шкодных рэчываў штогод, пагаршаючы якасць паветра. Скід слаба ачышчаных прамысловых сцёкавых водаў прывёў да забруджвання рэк, такіх як Свіслач, Пціч і Дняпро. Чыстыя ўзоры вады былі зафіксаваны толькі на 10% абследаваных тэрыторый. Штогод назапашвалася каля 45 млн. тон адходаў, з якіх перапрацоўвалася толькі малая частка. Астатняе складзіравалася на сметніках, ствараючы пагрозу навакольнаму асяроддзю. Меліярацыя і празмернае выкарыстанне ўгнаенняў знізілі пладароднасць зямель і нанесли ўрон біяразнастайнасці [7, с. 98]. Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС 1986 г. закранула 23% тэрыторыі Беларусі, забрудзіўшы глебу, лясы і водныя рэсурсы радыяактыўнымі рэчывамі. Гэта прывяло да эвакуацыі насельніцтва і вывядзення з гаспадарчага абароту значнай часткі пладародных зямель. Гісторыя станаўлення экалагічнай палітыкі на тэрыторыі БССР прайшла некалькі этапаў, звязаных са зменамі палітычных, эканамічных і сацыяльных умоў.
1. 1920-я – пачатак 1940-х гг. характарызуецца абмежаванай увагай да экалагічных пытанняў. Праблемы экалогіі не разглядаліся сістэмна, аднак існавалі розныя ініцыятывы, звязаныя з рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў і аховай прыроды ў рамках пачатай калектывізацыі.
2. 1945 – 1960-я гг. У пасляваенныя гады акцэнт быў зроблены на аднаўленне эканомікі, індустрыялізацыі, што аказала значны ціск на прыродныя рэсурсы і экасістэмы. У выніку індустрыялізацыі і аграрнай палітыкі ўзніклі праблемы з забруджваннем паветра, вады і глебы.
3. 1960-я – 1980-я гг. Пачатак 1960-х гг. стаў перыядам, калі публічная ўвага да экалагічных праблем пачала расці. Абмяркоўваліся пытанні забруджвання і дэградацыі прыроднага асяроддзя, аднак яны не мелі прыярытэтнага значэння ў дзяржаўнай палітыцы. Павышэнне інтарэсу да экалогіі прывяло да стварэння навуковых устаноў, якія займаліся экалагічнымі праблемамі. Была запушчана экалагічная навука, маніторынг стану навакольнага асяроддзя. Таксама ў гэты перыяд пачалі распрацоўвацца першыя законы і нормы, накіраваныя на ахову навакольнага асяроддзя. Аднак яны ў цэлым абмяжоўваліся агульнымі рэкамендацыямі і не заўсёды выконваліся.
4. пачатак 1990-х гг. У перыяд перабудовы (з сярэдзіны 1980-х гг.) экалагічныя пытанні сталі больш актуальнымі для грамадскасці. Абмеркаванне экалагічных праблем стала неад’емнай часткай палітычных дыскусій. У выніку пачалі з’яўляцца экалагічныя рухі і арганізацыі, якія актыўна выступалі за абарону прыроды і звярталі ўвагу на экалагічныя наступствы гаспадарчай дзейнасці. Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС таксама аказала сур’ёзнае ўздзеянне на экалагічную палітыку ў БССР. Гэта падзея вельмі драматычна змяніла ўспрыняцце экалагічных рызык грамадствам і дзяржаўнымі структурамі.
Экалагічная палітыка БССР базіравалася на комплексе аховы навакольнага асяроддзя, якая была абвешчаная найважнейшай дзяржаўнай задачай у Законе БССР 1961 г. «Аб ахове прыроды». Для рэалізацыі гэтай палітыкі ствараліся заканадаўчыя і адміністрацыйныя механізмы, уключаючы пастановы ЦК КПБ і Савета Міністраў, а таксама Дзяржаўны камітэт па ахове прыроды. Асноўнымі мэтамі былі рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і забеспячэнне экалагічнай бяспекі, што спрыяла ўстойліваму развіццю рэспублікі.
Дзяржава адыгрывала ключавую ролю ў кіраванні прыродакарыстаннем, кантралюючы выкарыстанне зямель, лясоў, водных рэсурсаў і недр, устанаўліваючы квоты і адказнасць за парушэнні. Важным напрамкам быў удзел у ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы 1986 г., для чаго была распрацавана дзяржаўная праграма перасялення насельніцтва, аздараўлення дзяцей і сацыяльнай падтрымкі пацярпелых. БССР таксама ўдзельнічала ў міжнародных экалагічных пагадненнях, што ўмацоўвала нацыянальную экалагічную палітыку. У БССР рэалізоўваліся праграмы, накіраваныя на ахову навакольнага асяроддзя, зніжэнне выкідаў шкодных рэчываў, развіццё сістэмы маніторынгу і асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый. Праграма ліквідацыі наступстваў Чарнобыля ўключала будаўніцтва жылля для перасяленцаў і стварэнне камітэта «Дзеці Чарнобыля». Акрамя таго, рэалізоўваліся лакальныя праекты па аднаўленні зямель і экалагічнаму асветніцтву насельніцтва, напрыклад, у басейне ракі Пцічы і Баранавіцкім раёне. Гэтыя меры забяспечвалі комплексны падыход да экалагічных праблем і ўстойлівага развіцця Беларускай ССР [6; 7, с.112]. У савецкі перыяд у Беларускай ССР было прынята шмат прававых актаў, якія рэгулявалі прыродаахоўныя адносіны і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. У базу дадзеных «Прававыя акты БССР» уваходзіла звыш 3500 дакументаў – дэкрэтаў, пастановаў і кодэксаў, прынятых з 1917 па 1991 гг. Сярод ключавых нарматыўных актаў выдзяляюцца Зямельны кодэкс БССР (зацверджаны ў 1970 г.), Водны кодэкс (зацверджаны ў 1972 г. і ўведзены ў дзеянне з 1973 г.), а таксама, сагласна Канстытуцыі БССР 1978 г., Артыкулам 65-66, Главе 6, Раздзелу 2: «Статья 65. Граждане Белорусской ССР обязаны беречь природу, охранять ее богатства», «Статья 66. Забота о сохранении исторических памятников и других культурных ценностей - долг и обязанность граждан Белорусской ССР». Гэтыя акты стварылі прававую аснову для аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання [5; 3].
З 1960 г. у рэспубліцы функцыянаваў Дзяржаўны камітэт па ахове прыроды, ператвораны ў 1990 г. у Дзяржаўны камітэт па экалогіі. Акрамя яго, прыродаахоўныя функцыі выконвалі спецыялізаваныя інспекцыі і ўпраўленні, у тым ліку Беларускае ўпраўленне гідраметэаралогічнай службы, а таксама мясцовыя органы ўлады і саветы народных дэпутатаў. Каардынацыю прыродаахоўнай дзейнасці забяспечвалі профільныя міністэрствы – прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, энергетыкi, лясной і сельскай гаспадаркі [2]. Кантроль за выкананнем экалагічнага заканадаўства ажыццяўлялі Дзяржкамітэт па ахове прыроды (пазней Дзяржкамэкалогія) і падведамасныя інспекцыі, якія мелі права праводзіць праверкі, выдаваць прадпісанні і прымяняць санкцыі. Адказнасць за парушэнні прадугледжвалася адміністрацыйная і крымінальная, уключаючы штрафы і іншыя меры ўздзеяння. У эканамічнай сферы ўжываліся механізмы платы за карыстанне прыроднымі рэсурсамі і за забруджванне навакольнага асяроддзя, якія стымулявалі захаванне экалагічных норм. Важным інструментам была экалагічная экспертыза праектаў гаспадарчай дзейнасці для прадухілення негатыўнага ўздзеяння на прыроду [1, с. 282]. У перыяд 1919–1991 гг. у БССР сфармавалася комплексная сістэма прававога рэгулявання аховы навакольнага асяроддзя, якая ўключала развітае заканадаўства, спецыялізаваныя органы кіравання і эфектыўныя механізмы кантролю і адказнасці, што спрыяла ўстойліваму прыродакарыстанню і ахове прыроды ў рэспубліцы. Экалагічная палітыка БССР сутыкалася з сур’ёзнымі праблемамі. Пасля Чарнобыля першапачатковае рэагаванне было павольным: толькі ў 1989 г., праз тры гады пасля катастрофы, Вярхоўны Савет прызнаў тэрыторыю зонай экалагічнай бяды і актывізаваў меры па ліквідацыі наступстваў. Прамысловыя забруджванні, асабліва ад хімічных і нафтахімічных прадпрыемстваў, прыводзілі да значных выкідаў шкодных рэчываў у паветра і вадаёмы. Неэфектыўнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў пагаршала сітуацыю, што вылілася ў забруджванне рэк і назапашванне адходаў – штогод назапашвалася каля 45 мільёнаў тон адходаў без перапрацоўкі, а каля 10% прамысловых сцёкаў скідалася недастаткова ачышчанымі ў вадаёмы. Гэтыя экалагічныя праблемы сведчаць пра тое, што ў пасляваенны перыяд прыярытэтам для дзяржавы было аднаўленне эканомікі, што ўскладняла своечасовае і эфектыўнае вырашэнне экалагічных задач [4; 8]. Нягледзячы на значныя дасягненні ў прамысловым і сацыяльным развіцці, экалагічная палітыка БССР мела істотныя недахопы, звязаныя з павольным рэагаваннем на экалагічныя катастрофы і недастатковай экалагічнай інфраструктурай. Ліквідацыя наступстваў Чарнобыля і развіццё аховы навакольнага асяроддзя сталі важнымі напрамкамі, але іх рэалізацыя адбывалася з затрымкамі і абмежаваннямі, адлюстроўваючы складанае балансаванне паміж эканамічным ростам і экалагічнай бяспекай. У ходзе даследавання асаблівасцей прававога рэгулявання экалагічнай палітыкі ў Беларускай ССР было выяўлена, што дзяржаўны кантроль і цэнтралізаванае кіраванне адыгрывалі ключавую ролю ў фармаванні экалагічных нормаў і стандартаў. Акрамя таго, наша даследаванне дазваляе зрабіць выснову пра важнасць дзяржаўнай цэнтралізацыі і кантролю ў сферы аховы навакольнага асяроддзя. На фоне гістарычных рэалій, такіх як Чарнобыльская катастрофа, былі сфармаваны ключавыя экалагічныя нормы і інстытуты. Сучасныя тэндэнцыі, такія як інтэграцыя прынцыпаў устойлівага развіцця, выкарыстанне інавацыйных тэхналогій і актыўнае ўдзел у міжнародных экалагічных ініцыятывах, сведчаць пра неабходнасць трансфармацыі былога вопыту ў гарманічнае спалучэнне эканамічных і экалагічных інтарэсаў. Важна, каб урокі мінулага сталі асновай для вырашэння сучасных стратэгій, накіраваных на эфектыўнае кіраванне прыроднымі рэсурсамі і ахову навакольнага асяроддзя ў Беларусі.
