Статья:

АКУПАЦЫЙНЫЯ ОРГАНЫ КIРАВАННЯ I ПРАВАВЫ РЭЖЫМ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI (1941–1944)

Журнал: Научный журнал «Студенческий форум» выпуск №22(373)

Рубрика: Юриспруденция

Выходные данные
Вавко П.П., Довженок В.П. АКУПАЦЫЙНЫЯ ОРГАНЫ КIРАВАННЯ I ПРАВАВЫ РЭЖЫМ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI (1941–1944) // Студенческий форум: электрон. научн. журн. 2026. № 22(373). URL: https://nauchforum.ru/journal/stud/373/188659 (дата обращения: 09.07.2026).
Журнал опубликован
Мне нравится
на печатьскачать .pdfподелиться

АКУПАЦЫЙНЫЯ ОРГАНЫ КIРАВАННЯ I ПРАВАВЫ РЭЖЫМ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI (1941–1944)

Вавко Полина Павловна
студэнт 1 курса, Групы ДПГ-1, Спецыяльнасць "Гаспадарчае права" Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларусь, Мінск
Довженок Вероника Павловна
студэнт 1 курса, Групы ДПГ-1, Спецыяльнасць "Гаспадарчае права" Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларусь, Мінск
Лянцэвіч Вольга Мізайлаўна
научный руководитель, навуковы кіраўнік, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі права, кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларусь, Мінск

 

Перыяд нямецкай акупацыі (1941–1944 гг.) абумовіў карэнную трансфармацыю грамадскага, палітычнага і прававога жыцця на захопленай тэрыторыі Беларусі. Створаныя органы акупацыйнай адміністрацыі ажыццяўлялі кантроль над грамадскімі адносінамі, эканомікай, культурай і правапарадкам. Гэты час стаў увасабленнем каланіяльнай палітыкі Трэцяга рэйха, накіраванай на фарміраванне адмысловай сістэмы кіравання на акупіраваных усходніх тэрыторыях. Зварот да дадзенай тэмы набывае асаблівую актуальнасць сёння, паколькі вывучэнне гістарычнага вопыту дазваляе раскрыць механізмы таталітарнага кіравання, прававыя калізіі таго часу, а таксама іх уплыў на нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў. У айчыннай гістарыяграфіі акупацыйны перыяд застаецца вывучаным фрагментарна, асабліва ў аспекце функцыянавання прававой сістэмы, што абумоўлівае неабходнасць яго паглыбленага аналізу з прыцягненнем архіўных крыніц і выкарыстаннем параўнальна-прававога метада.

Мэтай даследавання з’яўляецца комплексны аналіз структуры і функцыянавання акупацыйных органаў кіравання на тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гг., а таксама характарыстыка прававога рэжыму, створанага імі, з вызначэннем іх удзеяння на грамадскае жыццё.

Генеральны план «Ост» быў праграмай замацавання панавання Трэцяга Рэйха ва Усходняй Еўропе. Ён прадугледжваў знішчэнне або высяленне 75–80 % мясцовага насельніцтва, прызнанага «непажаданым» паводле расавых і іншых крытэрыяў, а таксама перасяленне на акупаваныя тэрыторыі каля 4 млн нямецкіх каланістаў. На захопленых землях нацысты ўсталёўвалі «новы парадак» — сістэму палітычных, ваенных і эканамічных мер, накіраваных на ліквідацыю дзяржаўнага ладу і насельніцтва. Галоўнымі сродкамі яго ажыццяўлення сталі палітыка генацыду і масавага тэрору, у тым ліку імкненне знішчыць славянскія народы. План складаўся з шасці дакументаў, у якіх вызначаліся тэрыторыі каланізацыі, колькасць гаспадарак і насельніцтва. [1, c. 133].

Орган дзяржаўнага кіравання – гэта функцыянальны або галіновы орган кіравання, прызначаны на апстаяннай аснове праводзіць дзяржаўную палітыку шляхам рэгулявання і кіравання ў адпаведнай галіне дзейнасці [2]. Акупацыйны орган кіравання – гэта ўсталяваны акупіруючай дзяржавай орган публічнай улады, які часова ажыццяўляе функцыі кіравання, кантролю і рэгулявання на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад фактычным кантролем варожай арміі, у абыход законнага дзяржаўнага органа краіны-суб’екта права. І галоўнае іх адрозненне заключаецца ў тым, што акупацыйны орган кіравання – гэта орган улады, які функцыянуе на правах часовага фактычнага кантролю акупанта і дзейнічае як орган практычнага, але не легітымнага суверэннага кантролю, а звычайны орган кіравання – гэта орган, які існуе на аснове законнай дзяржаўнай улады і прызнаных прававых працэдур.

Вывучэнне акупацыйных органаў кіравання, створаных нацысцкай Германіяй на захопленых тэрыторыях БССР у перыяд Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945), уяўляе сабой адзін з ключавых аспектаў сучаснай гістарычнай навукі. Аналіз структуры, паўнамоцтваў і метадаў дзейнасці гэтых інстытутаў дазваляе не толькі рэканструяваць мадэль «ўсходняй палітыкі» Трэцяга рэйха, але і зразумець механізмы генацыду, эканамічнага рабавання і калабарацыянізму. У сучасных спробах перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны навуковая рэканструкцыя прыроды акупацыйных рэжымаў набывае асаблівае палітычнае і маральнае значэнне.

Акупаваная тэрыторыя Беларусі была падзелена на 5 адміністрацыйных частак. Самая вялікая ўвайшла ў склад тылу групы армій «Цэнтр». Такім чынам, у зоне грамадзянскай управы было ўведзена ваеннае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўпраўленне з тылавымі раёнамі і ваеннымі структурамі. Усю сістэму акупацыйнага рэжыму забяспечвалі не менш за 43 дывізіі, 117 палкоў, 500 батальёнаў, у тым ліку усходнія паліцэйскія батальёны Дывізіёны склалі 19 адзінак. Для ўзмацнення да іх надаваліся часткі паліцыі бяспекі і СД, СС. Германіі ўдалося прыцягнуць для ўзмацнення акупацыйнага рэжыму Італію, Венгрыю, Славакію, Румынію, Фінляндыю, а таксама фарміраванні з Францыі, Даніі і іншых краін [4, c. 116].

Вышэйшыя органы кіравання акупаванымі тэрыторыямі:

-Цэнтр. Органам, які ажыццяўляў функцыі ваеннай адміністрацыі з’яўляўся штаб тылу групы армій "Цэнтр" - вышэйшы орган кіравання на тэрыторыі тылавога раёна групы армій "Цэнтр" вермахта, якая дзейнічала на цэнтральным участку савецка-германскага фронту [3].

-Органы грамадзянскай адміністрацыі. Імперскае міністэрства акупаваных усходніх абласцей, рэйхскамісарыят Остланд. Генеральны камісарыят Беларусі [3].

Мясцовыя органы акупацыйнай адміністрацыі і органы самакіравання:

-Камендатуры. Гэта ваенна-адміністрацыйным і ваенна-кантрольныя органы, якія дзейнічалі на ўсёй акупаванай тэрыторыі. У зоне армейскага тылу ўлада належала камандаванню армейскіх часцей, ваенна-палявым і мясцовым камендатурам. На тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь у вядзенні камандуючага вермахтам знаходзіліся галоўныя палявыя камендатуры ў Мінску і Баранавічах [3].

-Камісарыяты і шэфы раёнаў. Органы грамадзянскага кіравання на акупаваных тэрыторыях. Камісарыяты падзяляліся на галоўныя, акруговыя, павятовыя, гарадскія, амтскамісарыяты. Ім падпарадкоўваліся начальнікі паліцыі, паліцэйскія ўстановы і фармаванні на падведамных тэрыторыях. А шэфамі раёнаў былі чыноўнікі акупацыйнай адміністрацыі, якія курыравалі органы мясцовага самакіравання і адначасова з'яўляліся і шэфамі гарадскіх упраў [3].

-Управы. Гэта дапаможныя мясцовыя ўстановы акупацыйных уладаў, якія падзяляліся на акруговыя, гарадскія, раённыя, раённа-гарадскія і валасныя. Яны падпарадкоўваліся акруговым, гарадскім камісарыятам, шэфам раёнаў або адпаведным камендатурам і ўзначальваліся бургамістрамі або старшынамі [3].

Ваенны і паліцэйскі апарат:

-Ахоўныя дывізіі. У 1941 г. на акупаванай тэрыторыі дзейнічалі 5 ахоўных дывізій, якія ахоўвалі камунікацыі, аб'екты і лагеры, змагаліся з партызанамі і мірным насельніцтвам. Штабамі дывізіі былі камендатуры ў гарадах і вузлах дарог, а таксама гарнізоны, жандармерыя, паліцыя. Ім падпарадкоўваліся: мясцовыя камендатуры ў гарадах і вузлах дарог, а таксама гарнізоны, жандармерыя, паліцыя. Задачы камендатур: барацьба з партызанамі, карныя экспедыцыі, ахова, разведка, канфіскацыя прадуктаў, прапаганда [3].

-Айнзацгрупы «B» і «А». Гэта спецыяльныя мабільныя ваенна-тэрарыстычныя часці, якія праводзілі карныя акцыі. Яны фармаваліся ў асноўным са складу войскаў СС, паліцыі бяспекі і СД. Айнзацгрупы падзяляліся на зондэркаманды і айнзацкаманды [3].

-Абвергруп. Венная разведка і контрразведка германскага вермахта, якія дыслакаваліся ў найбольш буйных гарадах [3].

-Жандармерыя. Жандары забяспечвалі парадак у прыфрантавай паласе, ахоўвалі ваенныя і грамадзянскія аб'екты, лавілі дэзертыраў, палілі вёскі, выяўляліпадпольшчыкаў і камуністаў [3].

-Тайная палявая паліцыя - ГФП. Гэта ваенная адміністрацыя ў глаўку з кашталянамі тылавых раёнаў войскаў, якім падпарадкоўваліся ахоўныя дывізіі, асобныя часткі і мясцовыя калабарацыянісцкія фармаванні. Частка вермахта, якая выконвала функцыі ваеннай паліцыі. Супрацоўнікі з гестапа і паліцыі дзяліліся на групы (80–100 чал.) пры штабах войскаў і камендатурах. Яны вялі разведкі, карныя акцыі, ахоўвалі арыштаваных. [4, c. 116–117].

-Органы СС - Ахоўныя атрады з падпарадкаваным паліцэйскім апаратам.

Пры камісарах складаліся начальнікі СС і паліцыя, у распараджэнні якіх былі: войскі СС, паліцыя бяспекі, СД, ахоўная паліцыя, паліцыя парадку. На акупаванай тэрыторыі таксама дзейнічалі палявая паліцыя (пры ваенных камендатурах) і чыгуначная паліцыя [3].

-Паліцыя бяспекі і СД - у рэйхскамісарыяце Остланд структура паліцыі бяспекі і СД уключала ўпраўленне ў Мінску, яго аддзелы на месцах, апарат упаўнаважаных у тылавых раёнах армій. Функцыі: выяўленне супернікаў, збор звестак аб настроях, камплектаванне паліцыі, арганізацыя карных акцый, наяўнасць адмысловых каманд [3].

-Служба парадку - дапаможная паліцыя (OД) з мясцовага насельніцтва, створаная з ліпеня 1941 г., выконвала функцыі нямецкай ахоўнай паліцыі: падтрыманне парадку, патруляванне, ахова, кантроль дарог [3].

Напрыклад, пасля акупацыі Магілёўскага раёна фашысты пачалі ствараць тут свае органы ўлады. У Магілёве размясціўся штаб камандуючага тылам генерала фон Шэнкендорфа і палявая камендатура з камандай тайнай палявой паліцыі. Органы паліцыі бяспекі і СД прадстаўлялі: штаб кіраўніцтва СС і паліцыі на чале з обергрупенфюрэрам СС Бах-Залеўскім; айнзатцкаманда-8, а з канца 1943 г. – зондэркаманда-7 «Б»; органы контрразведкі. Для аховы жыццёва важных аб’ектаў служылі падраздзяленні 286-ай ахоўнай дывізіі. Пад кіраўніцтвам нямецкай адміністрацыі ствараліся і органы грамадзянскага кіравання – гарадская і валасная ўправы, паліцэйскія гарнізоны; у вёсках прызначаліся старасты [5, с. 9–10 ].

Палітычны рэжым з’яўляецца адной са складаных і значных палітыка-прававых з’яў. Характар функцыянавання палітычнай улады ў дзяржаве, узаемадзеянне дзяржавы, грамадства і асобы, арганізацыя ўлады, гарантаванасць рэалізацыі правоў чалавека залежаць ад дзейнага палітычнага рэжыму [6].

У гады Вялікай Айчыннай вайны германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ўвасабляў у сабе найбольш жорсткія формы антыгуманнага масавага гвалту. Не менш за тры мільёны чалавек сталі ахвярамі генацыду беларускага народа [4, c. 114]. Адной з праяў акупацыйнага рэжыму былі карныя акцыі, якія праводзіліся, як правіла, у сельскай мясцовасці.

Праведзены аналіз дазваляе сцвярджаць, што ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі (1941–1944 гг.) на захопленых тэрыторыях была створана разгалінаваная, жорстка цэнтралізаваная карна-адміністрацыйная сістэма кіравання. Акупацыйныя органы кіравання, прадстаўленыя ваеннай адміністрацыяй, функцыянавалі ў абыход законнай дзяржаўнай улады СССР і не валодалі легітымным суверэнным статусам. Вывучэнне дадзенага вопыту мае не толькі гістарычнае, але і палітыка-прававое значэнне, дазваляючы рэканструяваць мадэлі таталітарнага кіравання і папярэджваць спробы перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны.

 

Крыніцы:
1. Шамрук, В. А. Генеральны план «Ост» https://libeldoc.bsuir.by/bitstream/123456789/36158/1/Shamruk_Generalniy.pdf 
2. Крамник, А. Н. Республиканский орган государственного управления / А. Н. Крамник. – Минск : ГИУСТ БГУ, 2010. https://elib.bsu.by/bitstream/123456789/106709/1/РЕСПУБЛИКАНСКИЙ%20ОРГАН%20ГОС%20УПРАВЛЕНИЯ.pdf 
3. Органы управления, учреждения и формирования, осуществлявшие оккупационный режим на территории Беларуси // Национальный архив Республики Беларусь. – https://archives.gov.by/home/tematicheskie-razrabotki-arhivnyh-dokumentov-i-bazy-dannyh/istoricheskie-sobytiya/velikaya-otechestvennaya-vojna-belarus/istoriya-vojny-obzor-sobytij/organy-upravleniya-uchrezhdeniya-i-formirovaniya-osushhestvlyavshie-okkupaczionnyj-rezhim-na-territorii-belarusi 
4. Козак, К. И. Стратегия германской оккупационной политики на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны 1941–1944 гг.: планы и реализация. – С. 114–121. 
5. Ермаловiч, В. Ι. Беларусь у гады Вялiкай Айчыннай вайны (1941–1945) / В. Ι. Ермаловiч. – Мн. : Беларусь, 2014. – 183 с. 
6. Советкина, А. С. Политический режим: понятие и сущность / А. С. Советкина, Е. Б. Калашникова // Форум молодых учёных. – 2017. – № 6(10). – С. 1619. – https://cyberleninka.ru/article/n/politicheskiy-rezhim-ponyatie-i-suschnost